Logo Polskiego Radia
Print

Партыя Мэркель адобрыла кандыдатуру Штайнмаера на пасаду прэзыдэнта

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.11.2016 17:53
Паўнамоцтвы цяперашняга прэзыдэнта краіны Ёахіма Гаўка заканчваюцца 12-га лютага 2017 года.
Франк-Вальтэр Штайнмаер (у цэнтры)Франк-Вальтэр Штайнмаер (у цэнтры)PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз на чале з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель падтрымаў кандыдатуру міністра замежных спраў Франка-Вальтэра Штайнмаера на пасаду прэзыдэнта краіны.

Акрамя таго, з гэтай прапановай таксама пагадзілася Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі, членам якой зьяўляецца цяперашні кіраўнік МЗС.

Лідар сацыял-дэмакратаў Зігмар Габрыэль ужо раней называў Штайнмаера цудоўным кандыдатам на гэтую пасаду.

Такім чынам, пасьля шматтыднёвых дыскусій сярод палітычных сіл Франк-Вальтэр Штайнмаер стаў асноўным кандыдатам на выбарах прэзыдэнта Нямеччыны. Галаву дзяржавы ў Германіі выбірае парлямэнт.

Паўнамоцтвы цяперашняга прэзыдэнта краіны Ёахіма Гаўка заканчваюцца 12-га лютага 2017 года.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт