Памёр канадзкі сьпявак Леанард Коэн
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.11.2016 09:21
У пачатку кастрычніка артыст заявіў, што гатовы памерці, але хацеў бы закончыць сваю працу.
Леанард Коэн на канцэрце ў ліпені 2008 годаPAP/EPA/MARCEL ANTONISSE
Памёр канадзкі сьпявак, паэт і пісьменьнік Леанард Коэн. Яму было 82 гады. Менш чым за месяц да сьмерці, у кастрычніку, Коэн выпусьціў новы, 14-ы па ліку альбом у сваёй дыскаграфіі пад назвай You Want It Darker.
Дарэчы, у пачатку кастрычніка артыст заявіў, што гатовы памерці, але хацеў бы закончыць сваю працу.
Акрамя шматлікіх песень, Коэн напісаў два раманы й выпусьціў некалькі зборнікаў паэзіі. У 2002 годзе ён атрымаў вышэйшую ўзнагароду для канадца, стаўшы кампаньёнам ордэна Канады.
У 1990-х гадах быў пэрыяд, калі Коэн ня выдаў альбома на працягу дзевяці гадоў. У гэты час ён жыў у Каліфорніі ў будысцкім манастыры.
вс