Logo Polskiego Radia
Print

На Луганшчыне памянулі польскіх афіцэраў, расстраляных у 1940 годзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.11.2016 11:16
У Старабельску пахаваныя 48 польскіх афіцэраў, якія ў 1939 годзе былі дэпартаваныя саветамі ў СССР.
Photo: pixabay.com

1 лістапада прадстаўнікі Луганскай абласной ваенна-грамадзянскай адміністрацыі, Генэральнага консульства Польшчы ў Харкаве й польскіх нацыянальна-культурных таварыстваў Луганскай вобласьці, вернікі рымска-каталіцкай парафіі ў Луганску прынялі ўдзел у памінальных набажэнствах. Падчас жалобных мерапрыемстваў іх удзельнікі памянулі загінулых польскіх афіцэраў, паведамляе прэс-служба Луганскай абласной ваенна-грамадзянскай адміністрацыі.

Мэмарыяльныя мерапрыемствы прайшлі на могілках Старабельска каля Крыжа памяці й ля мэмарыяльнай дошкі пры жаночым манастыры, у якім быў разьмешчаны лягер польскіх ваеннапалонных.

Пасьля захопу Польшчы ў кастрычніку 1939 году ў СССР былі інтэрнаваныя й дэпартаваныя сотні тысяч польскіх вайскоўцаў, у тым ліку і ў горад Старабельск. У палон трапіла каля за 130 тысяч салдат і афіцэраў польскай арміі. Сярод іх былі 8 генэралаў, 3 860 афіцэраў і 12 капэлянаў.

Сярод інтэрнаваных былі пераважна прадстаўнікі польскай інтэлігенцыі, прызваныя ў польскую армію ў пачатку вайны, у тым ліку 20 прафэсараў, каля 400 лекараў, дзясяткі юрыстаў і інжынэраў, больш за 100 настаўнікаў, многія грамадзкія дзеячы, літаратары, журналісты й сьвятары.

5 сакавіка 1940 году Сталін прыняў рашэньне расстраляць польскіх ваеннапалонных. Іх пачалі перавозіць у Харкаў, дзе яны былі расстраляныя й пахаваныя недалёка ад раёна Пяціхаткі.

hromadskeradio.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт