Клінтан абвінавачваецца ў раскрыцьці дзяржсакрэтаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
21.10.2016 17:21
Ідзецца пра час патрэбны на выкананьне загада прэзыдэнта пра ядзерны ўдар.
flickr.com/Brett Weinstein
Кандыдатка ад дэмакратаў у прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан падчас нядаўніх тэледэбатаў раскрыла з рэспубліканцам Дональдам Трампам сакрэтную інфармацыю, заявіла тэлевізія Fox News. Клінтан распавяла, што ад моманту прыняцьця прэзыдэнтам загаду пра запуск ядзерных ракет да выкананьня мінае 4 хвіліны.
Паводле словаў былых супрацоўнікаў выведкі ды былых вайскоўцаў, агучаная інфармацыя парушае правілы бясьпекі. У ЗША няма большых сакрэтаў, чым тыя, што тычацца стратэгічнага ядзернага стрымліваньня, заявілі экспэрты.
Прадстаўнікі штаба дэмакратаў адхіляюць абвінавачаньні. Маўляў, не было ніякага разгалошаньня сакрэтнай інфармацыі, бо час выкананьня прэзыдэнцкага загаду ня раз падаваўся ў адкрытых крыніцах.
Паводле словаў прадстаўнікоў Міністэрства абароны, "вельмі сумнеўна", каб Клінтан, нават на пасадзе дзяржсакратара, пасьвячалася ў правілы выкарыстаньня ядзернай зброі. Яны заявілі, што згаданыя чатыры хвіліны - гэта прыблізныя падлікі.
ПР/юл