Logo Polskiego Radia
Print

СААЗ хоча абмежаваць спажываньне цукру праз падаткі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2016 16:21
Упершыню Сусьветная арганізацыя аховы здароўя падтрымала настолькі жорсткія меры.
Photo: pixabay.com

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя падтрымала краіны, якія ўводзяць адмысловы падатак на салодкія напоі. Гэта новы спосаб барацьбы з глябальным атлусьценьнем.

У новым дакладзе СААЗ сьцьвярджае, што павышэньне коштаў на салодкія напоі мінімум на 20% памяншае іх спажываньне й паляпшае спосаб харчаваньня. Арганізацыя ўжо раней заклікала да скарачэньня спажываньня цукру, але да гэтай пары афіцыйна не падтрымлівала падатковых мераў.

Нагадаем, дадатковая аплата за салодкія напоі дзейнічае ў Вугоршчыне й Мэксыцы, а ў наступным годзе будзе ўведзена ў ПАР. Новую кампанію па гэтаму пытаньню пачалі таксама ў Аўстраліі.

Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, людзі павінны спажываць ня больш за шэсьць чайных лыжачак цукру ў дзень. Гэта прыкладна столькі, колькі ўтрымлівае малая бляшанка салодкага напою.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт