Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп прыгразіў Гілары Клінтан турмой

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.10.2016 13:15
Адбыліся другія тэлевізійныя дэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША.
PAP/EPA/GARY HE

Падчас другіх тэледэбатаў кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі дайшло да гвалтоўнай спрэчкі.

Кандыдатка дэмакратаў Гілары Клінтан крытыкавала свайго саперніка за выкарыстоўваньне мовы нянавісьці й абразе розных сацыяльных груп. У сваю чаргу кандыдат рэспубліканцаў Дональд Трамп назваў былую дзяржсакратар прадстаўніцай карумпаванай сыстэмы й заявіў, што месца Клінтан знаходзіцца ў турме.

Дональд Трамп праігнараваў значэньне гуказапісаў, у якіх ён вульгарна выказваўся пра жанчынaў. „Гэта была выключна такая балбатня ў мужчынскай распранальні”, - сказаў Трамп. Ён дадаў, што цяпер у Амэрыкі ёсьць больш важныя праблемы.

„Вельмі добра, што чалавек з тэмпэрамэнтам Дональда Трампа не стаіць на варце правоў у нашай краіне”, - сказала Гілары Клінтан. „Тады ты сядзела б ужо ў турме”, - адказаў ёй мільярдэр.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт