Нобэля па хіміі атрымалі стваральнікі малекулярных машынаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        05.10.2016 13:36
                    
                                 
                
                
                    Прозьвішчы ляўрэатаў у Стакгольме абвясьціла Швэдзкая каралеўская акадэмія навук.
                
                
                    
                        
Photo: Adam Baker/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                          Навукоўцы з Францыі, ЗША й Нідэрляндаў сталі ляўрэатамі сёлетняй Нобэлеўскай прэміі па хіміі. Яны былі адзначаныя за праектаваньне й сынтэз малекулярных машын, то бок самых маленькіх машынаў у сьвеце. Пераможцы - гэта францускі навуковец Жан-П’ер Саваж, брытанскі хімік з Эдынбурга сэр Дж. Фрэйзэр Стодарт і галяндзец Бэрнард Фэрынга. Іх прозьвішчы ў Стакгольме абвясьціла Швэдзкая каралеўская акадэмія навук.
Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ўжо 30 гадоў таму распрацавалі спэцыяльныя часьціцы й выкарыстоўвалі энэргію, каб можна было іх кантраляваць і кіраваць імі.
Паводле навукоўцаў, у будучыні гэтыя малекулярныя машыны змогуць быць выкарыстаныя для выяўленьня ракавых клетак у арганізьме чалавека, дастаўкі лекавых сродкаў або стварэньня новых „разумных” матэрыялаў.
аз