Папа Рымскі назваў Азэрбайджан прыкладам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.10.2016 17:40
Ён зазначыў, што Азэрбайджан зьяўляецца прыкладам краіны, дзе мірна могуць суіснаваць розныя рэлігіі.
Папа Рымскі Францішак і прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам АліеўPAP/EPA/ALESSANDRA TARANTINO/POOL
Папа Рымскі Францішак знаходзіцца ў сталіцы Азэрбайджана Баку. У аэрапорце пантыфіка сустракаў прэзыдэнт краіны Ільхам Аліеў. Папа адслужыў імшу ў касьцёле, пабудаваным у 2002 годзе пасьля візыту ў Азэрбайджан Яна Паўла ІІ, які пазьней быў уведзены ў лік сьвятых.
Каталіцкая супольнасьць Азэрбайджана, сярод жыхароў якога дамінуюць мусульмане-шыіты, налічвае ўсяго 500-700 чалавек.
Зьвяртаючыся да вернікаў, Францішак зазначыў, што Азэрбайджан зьяўляецца прыкладам краіны, дзе мірна могуць суіснаваць розныя рэлігіі. Ён зазначыў, што хоць 97% жыхароў краіны – мусульмане, то прадстаўнікі іншых рэлігій і канфэсій карыстаюцца ўсімі правамі й не падвяргаюцца перасьледу.
Папа Рымскі ў Баку прыбыў з Грузіі. З Азэрбайджана Францішак вернецца ў Рым.
вс