Маладыя брытанцы адкажуць за напад на палякаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.09.2016 12:10
Брытанская паліцыя ўчора арыштавала чатырох падлеткаў.
pixabay.com
Gazeta Wyborcza: Брытанская паліцыя ўчора арыштавала чатырох падлеткаў, падазраваных у зьбіцьці двух палякаў у Лідс у мінулую пятніцу. Пракуратура ў Варшаве распачала ў гэтай справе сваё сьледзтва. Напад на палякаў адбыўся 9 верасьня вечарам на адной з галоўных вуліц 800-тысячнага Лідс. Нападала 20 асабовая група падлеткаў. У сераду адбыліся арышты 14-ці, 15-ці й двух 16-гадовых хлопцаў. Іх падазраюць у моцным зьбіцьці на расавай глебе. Паводле перапісу насельніцтва, у Лідс жыве прыкладна 7 тысяч палякаў.
Апошнімі тыднямі была таксама падпаленая прыбудоўка, якая належала польскай сям’і ў Плімуце. На Польскім грамадзка-культурніцкім цэнтры ў Лёндане й на ваенным помніку ў Плімуце нехта нарысаваў абразьлівае графіці.
Камэнтатары зьвязваюць рост антыімігранцкіх настрояў у Вялікабрытаніі з чэрвеньскім рэфэрэндумам, на якім 52% брытанцаў прагаласавалі за выхад з ЭЗ.
ав