Logo Polskiego Radia
Print

У Рыё-дэ-Жанэйра пачынаюцца XV Паралімпійскія гульні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.09.2016 12:05
Чатыры гады таму на Параалімпіядзе ў Лёндане палякі заваявалі 36 мэдалёў.
PAP/EPA/Al Tielemans for OIS/IOC / HANDOUT

У Рыё-дэ-Жанэйра пачынаюцца XV Паралімпійскія гульні. Яны будуць працягвацца да 18 верасьня. З Польшчы ў Рыё паехалі 90 спартсмэнаў: 36 жанчын і 54 мужчын.

Чатыры гады таму на Параалімпіядзе ў Лёндане палякі заваявалі 36 мэдалёў: 14 залатых, 13 сярэбраных і 9 бронзавых.

У Рыё-дэ-Жанэйра польскія спартсмэны будуць змагацца ў 13 з 22 дысцыплінаў.

Прызёры Параалімпіяды атрымаюць грашовыя прэміі ў такім жа памеры, як удзельнікі Алімпійскіх гульняў. За залаты мэдаль – амаль 15 тысяч эўра, за серабро – больш за 10,5 тысячы эўра, а за бронзавы – больш за 8,5 тысячы эўра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт