Logo Polskiego Radia
Print

Выбух у касьмічным цэнтры NASA

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.09.2016 15:48
На касмадроме, якім карыстаецца прыватная кампанія SpaceX, адбыўся выбух пры выпрабаваньні ракеты Falcon 9.
Foto: www.flickr.com/spacexphotos/Public domain

Інфармацыю распаўсюдзіла Нацыянальнае ўпраўленьне па аэранаўтыцы і дасьледаваньню касьмічнай прасторы ЗША (NASA).

Прычынай здарэньня названа "анамалія", якая ўтварылася падчас статычнай спробе запусьціць ракету. У выніку пашкоджана ракета ды ізраільскі спадарожнік сувязі, запуск якога на арбіту плянаваўся ў суботу. Ніхто не пацярпеў.

Гэта не першы падобны выпадак у гісторыі запускаў ракет, якія належаць да SpaceX. Так 28 чэрвеня мінулага года, ракета Falcon 9 з грузавым караблём Dragon выбухнула праз дзьве з паловай хвіліны пасьля старту. Потым

SpaceX правяла дзевяць пасьлядоўных пасьпяховых запускаў ракеты.

SpaceX працуе з NASA, возячы абсталяваньне ды прадукты на Міжнародную касьмічную станцыю. У наступным годзе фірма плянавала пачаць палёты пілятуемых касьмічных караблёў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт