Logo Polskiego Radia
Print

Джо Байдэн прыбыў у Турцыю ратаваць адносіны Эрдаганам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2016 12:21
Віцэ-прэзыдэнт ЗША будзе абмяркоўваць спрэчныя пытаньні ва ўзаемаадносінах.
PAP/EPA/VALDA KALNINA

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў у Турцыю. Падчас свайго візыту амэрыканскі палітык будзе размаўляць, між іншым, пра паляпшэньне адносін паміж Вашынгтонам і Анкарой, якія пагоршыліся пасьля няўдалай спробы зьвяржэньня прэзыдэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Нагадаем, Турцыя абвінавачвае ў падрыхтоўцы перавароту апазыцыйнага мусульманскага лідара Фетхулаха Гюлена, які жыве ў ЗША.

Анкара патрабуе ад амэрыканскіх уладаў яго выдачы. Аднак Вашынгтон запатрабаваў прадставіць пераканаўчыя доказы, што гэта мусульманскі лідар сапраўды нясе адказнасьць за спробы дзяржперавароту 15 ліпеня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт