Турцыя пачала ў Сырыі апэрацыю супраць ІД
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.08.2016 11:33
Разам з турэцкімі танкамі мяжу Сырыі перасеклі атрады сырыйскіх паўстанцаў.
Photo: PAP/EPA/SEDAT SUNA
Турэцкія танкі ўехалі на тэрыторыю Сырыі. Гэта частка апэрацыі з мэтай выціснуць баевікоў Ісламская дзяржавы з памежнага горада Джэраблуса.
Вайсковая апэрацыя пачалася а 4.00 раніцы па мясцовым часе. Раней былі эвакуяваныя жыхары турэцкага горада Каркамыш, які распаложаны ў дасягальнасьці агня ісламістаў.
Спачатку паветраныя ўдары па горадзе Джэраблус праводзілі самалёты Турцыі й міжнароднай кааліцыі пад кіраўніцтвам Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Разам з турэцкімі танкамі мяжу Сырыі перасеклі атрады сырыйскіх паўстанцаў, якія павінны дапамагчы выціснуць ісламістаў з горада.
Паралельна да гэтай апэрацыі пачалася аблава на джыхадыстаў, у тым ліку ў Стамбуле.
аз