93-гадовы вэтэран перасек Амэрыку
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
22.08.2016 18:11
Менш чым за тры гады ён прайшоў ад Каліфорніі да штата Джорджыя над Атлянтычным акіянам.
źr. FrankBrueck/Wikimedia Commons/CC
Вэтэран зладзіў гэтую вандроўку, каб сабраць грошы на дабрачынную мэту.
"Я вырашыў зрабіць гэта, таму што я хацеў перажыць нешта цудоўнае, незвычайную прыгоду. Яшчэ я хацеў сабраць грошы, каб аднавіць адзін з ваенных караблёў да 75-й гадавіны высадкі саюзьнікаў у Францыі, каб ён зноў вярнуўся ў Нармандыю», - падкрэсьліў 93-гадовы Эрні Андрус. Цяпер карабель знаходзіцца ў штаце Індыяна. Андрус служыў мэдыкам на падобным статку падчас Другой сусьветнай вайны.
Ягоны паход праз Амэрыку доўжыўся два гады і дзесяць месяцаў. Сотні людзей, у тым ліку бліжэйшыя сваякі ды шматлікія сябры сустракалі яго на пляжы на востраве Сьв. Сымона, дзе пасьля першага кантакту з акіянам скончылася ягоная вандроўка.
На адмысловую цырымоніі прыйшлі таксама тыя, з кім вэтэран пазнаёміўся падчас сваёй вандроўкі. Эрні Андрус пачаў яе над Ціхім акіянам ў Сан-Дыега 7 кастрычніка 2013 года.
ПР/юл