Logo Polskiego Radia
Print

Каліфорнія спавітая дымам пажараў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.08.2016 15:21
Пажарнікам цудам удалося апанаваць магутны лясны пажар на поўдні штата.
fot. glowimages.com

Аднак гараць яшчэ лясы ў іншым месцах Каліфорніі.

Улады ўжо эвакуіравалі дзесяткі тысяч чалавек. Цяпер жыхары даліны Cajon Pass, што ў 100 кілямэтрах на ўсход ад Лос-Анжэлес, могуць вярнуцца да дому. Улады адмянілі загад пра эвакуацыю для 80 тысяч чалавек. Пажар апанаваны на 80%.

Разам з тым, памеры страт даволі вялікія. Агонь зьнішчыў 15 тысяч гектараў лясоў. Згарэла каля 100 дамоў ды 200 гаспадарчых пабудоў.

У раёне Сан-Люіс Абіспа працягваецца яшчэ адзін магутны пажар. Агонь пагражае замку Хэрста - знакамітаму асабняку, пабудаванаму на пачатку дваццатага стагодзьдзя выдаўцом Уільямам Хэрстам, дзе месьціцца багатая калекцыя твораў мастацтва. Пажарныя апанавалі агонь толькі на 30%.

Ва ўсёй Каліфорніі цяпер працягваюцца 6 буйных пажараў. Са стыхіяй змагаюцца 10 000 пажарных.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт