Крым стаў тэмай размовы для Парашэнкі й Байдэна
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.08.2016 08:43
Прэзыдэнт Украіны й віцэ-прэзыдэнт ЗША правялі тэлефонную размову.
Паўвостраў Крымpixabay.com/Public Domain CC0
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка й віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у рамках тэлефоннай размовы абмеркавалі стан бясьпекі на адміністрацыйнай мяжы з Аўтаномнай Рэспублікай Крым і на Данбасе, перадае прэс-служба кіраўніка Ўкраіны.
«Суразмоўцы падкрэсьлілі важнасьць палітыка-дыпляматычных намаганьняў з мэтай дэакупацыі Крыму», – гаворыцца ў паведамленьні.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША таксама адзначыў аб пасьлядоўным выкананьні ЗША непрызнаньня акупацыі Крыма.
Для аховы грамадзкага парадку ў памежных з Крымам раёнах вобласьці зь верасьня будзе задзейнічаны новы кантынгент грамадзкіх шэрыфаў, які складаецца з былых удзельнікаў антытэрарыстычнай апэрацыі.
корреспондент/вс