„Мемориал” апублікаваў прозьвішчы катаў з НКВД
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.08.2016 16:37
Аўтарам сьпісу зьяўляецца Андрэй Жукаў, які прысьвяціў гэтай працы некалькі гадоў.
Іосіф СталінPhoto: wikipedia.org/Unknown/Public Domain
Больш за 40 тысяч прозьвішчаў супрацоўнікаў сталінскіх службаў бясьпекі апублікавала Міжнароднае гісторыка-асьветніцкае, праваабарончае й дабрачыннае таварыства „Мемориал”. Гэта чарговы ўклад расейскіх гісторыкаў у раскрыцьцё жахлівых злачынстваў савецкай дзяржавы. У электронную вэрсію сьпісу ўнесеныя прозьвішчы афіцэраў, якія служылі ў НКВД у 30-х гадах XX стагодзьдзя, то бок у пэрыяд Вялікага тэрору. Аўтарам сьпісу зьяўляецца Андрэй Жукаў, які прысьвяціў гэтай працы некалькі гадоў.
„Гэтыя дадзеныя дапамогуць у праверцы архіўных матэрыялаў, а таксама паспрыяюць пошуку асоб, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій”, - лічыць віцэ-старшыня „Мемориалa” Мікіта Пятроў, які раней выдаў два томы, у якіх апісаў кіраўніцтва савецкіх спэцслужбаў.
„Трэба казаць праўду пра гістарычныя падзеі. Нават калі сёньня Расея заяўляе, што ў архівах няма дакумэнтаў, якія называюць месца пахаваньня й прозьвішчаў ахвяраў Аўгустоўскай аблавы, то яна павінна хаця б паспрабаваць дапамагчы іх вызначыць, паколькі ў канчатковым разьліку ўсё зводзіцца да добрай волі”, - растлумачыў Мікіта Пятроў.
Расейскія ўлады непрыхільна ставяцца да арганізацыi „Мемориал”, якая расьсьледуе сталінскія злачынствы. Яе прадстаўнікі часта абвінавачваюцца ў Расеі ў тым, што наносяць шкоду рэпутацыі дзяржавы.
аз