Logo Polskiego Radia
Print

Захарава: Расея чакае тлумачэньняў адносна выказваньня міністра РП

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.07.2016 11:57
Міністар нацыянальнай абароны А. Мацярэвіч заявіў, што Расея падштурхнула ўкраінцаў да Валынскай разьні.
Дырэктар дэпартамэнта інфармацыі й друку МЗС Расеі Марыя Захарава Дырэктар дэпартамэнта інфармацыі й друку МЗС Расеі Марыя Захарава foto: www.mid.ru

Расея чакае тлумачэньняў адносна выказваньня польскага міністра. Справа тычыцца словаў міністра нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіча, які заявіў, што Расея падштурхнула ўкраінцаў да Валынскай разьні.

На словы польскага міністра адрэагавала прэс-сакратар МЗС Расеі. Марыя Захарава назвала выказваньне Мацярэвіча «шавіністычным». У Фэйсбуку на профілі расейскага МЗС Захарава пытае: ці польскі міністар выказаў афіцыйную пазыцыю Польшчы ці сваю прыватную, і задумоўваецца, ці існуюць якія-небудзь падзеі й прыродныя зьявы, за якія Расея не нясе адказнасьці. І на канец пытае: ці «маўкліва ўхваляючы такія шавіністычныя заявы, польскія ўлады не пераходзяць ад звычайнай русафобіі да распальваньня міжнацыянальнай варожасьці».

Марыя Захарaва напісала ў Фэйсбуку, што Масква хацела б пачуць тлумачэньні ад асоб, упаўнаважаных даваць тлумачэньні па пытаньнях замежжа.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт