Logo Polskiego Radia
Print

Кіеўскі Маскоўскі праспэкт перайменаваны ў праспэкт імя Сьцяпана Бандэры

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.07.2016 18:42
У сваю чаргу праспэкт імя Ватуціна прапануюць перайменаваць у праспэкт імя Шухевіча.
Сьцяпан БандэраСьцяпан БандэраPublic Domain

Кіеўскі Маскоўскі праспэкт перайменаваны ў праспэкт імя Сьцяпана Бандэры. Адпаведнае рашэньне прынятае сёньня кіеўскімі гарадзкімі дэпутатамі.
Рашэньне падтрымалі 87 дэпутатаў з 97 прысутных. Супраць не прагаласаваў ніхто.

Акрамя гэтага, мясцовыя дэпутаты перайменавалі вуліцу імя Кутузава ў вуліцу імя генэрала Алмазава, завулак імя Кутузава ў завулак імя Яўгена Гуцала, вуліцу імя Суворава на Міхаіла Амельяновіча-Паўленкі, вуліцу імя Баўмана на Януша Корчака.

У сваю чаргу праспэкт імя Ватуціна прапануюць перайменаваць у праспэкт імя Шухевіча. Вялікім прыхільнікам гэтага зьяўляецца нацыяналістычная партыя «Свабода».


вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт