Ліянэль Мэсі пакідае зборную Аргентыны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.06.2016 13:33
„Гэта ня для мяне”, - дадаў капітан аргентынскай зборнай і зорка ФК „Барсэлёна”.
Photo: PAP/EPA/JASON SZENES
Ліянэль Мэсі разьвітваецца з нацыянальнай зборнай па футболе Аргентыны. 29-гадовы футбаліст абвясьціў аб гэтым пасьля таго, як Аргентына прайграла Чылі ў фінале Кубка Амэрыкі (Copa America).
Матч завершыўся пэнальці 2-4. Ліянэль Мэсі ня выкарыстаў свайго шанцу й не забіў гола з адзінаццаці мэтраў.
„Я столькі разоў разам са зборнай Аргентыны спрабаваў стаць чэмпіёнам, але ніколі не атрымалася. У разьдзявальні я падумаў, што гэта быў канец майго ўдзелу ў нацыянальнай зборнай. Гэта ня для мяне”, - дадаў капітан аргентынскай зборнай і зорка ФК „Барсэлёна”.
Са зборнай Аргентыны Ліянэль Мэсі выйграў алімпійскае золата ў 2008 годзе й Чэмпіянат сьвету да 20 гадоў у 2005 годзе. У сваю чаргу прайграў чатыры фіналы - адзін падчас Чэмпіянату сьвету па футболе - у 2010 годзе й тры падчас Кубка Амэрыкі па футболе - у 2007, 2015 і 2016 гадах.
аз