Гілары Клінтан – кандыдатка дэмакратаў на прэзыдэнта
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.06.2016 13:33
Гэта ёй загарантавалі вынікі праймэрыз у штатах Нью-Джэрсі й Нью-Мэксыка.
Photo: PAP/EPA/PETER FOLEY
Гілары Клінтан абвясьціла пра сваю перамогу ў барацьбе за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі. Гэта былому дзяржсакратару ЗША загарантавалі вынікі праймэрыз, якія былі праведзеныя ў штатах Нью-Джэрсі й Нью-Мэксыка ў аўторак. Гілары Клінтан таксама лідзіруе ў Каліфорніі й Паўднёвай Дакоце.
Клінтан падзякавала сваім прыхільнікам і нагадала, што будзе першай жанчынай у гісторыі ЗША, якая ўзначаліць барацьбу адной зь вядучых палітычных партыяў за пасаду ў Белым доме.
Адначасова яна зьвярнулася да прыхільнікаў свайго партыйнага суперніка Бэрні Сандэрса з просьбай падтрымаць яе ў барацьбе супраць рэспубліканскага кандыдата на прэзыдэнта Дональда Трампа.
„Дональд Трамп паводле свайго тэмпэрамэнту не падыходзіць для таго, каб стаць прэзыдэнтам і галоўнакамандуючым”, - дадала Гілары Клінтан.
аз