Logo Polskiego Radia
Print

У Вене адбылася сустрэча кіраўнікоў Азэрбайджана й Армэніі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 17.05.2016 09:29
Была дасягнутая дамоўленасьць аб неабходнасьці захаваньня перамір'я.
PAP/EPA

У Вене адбылася першая пасьля абвастрэньня канфлікту ў Нагорным Карабаху сустрэча прэзыдэнтаў Азербайджана Ільхама Аліева й Армэніі Сержа Саргсяна. Яна адбылася пры ўдзеле сустаршыняў Менскай групы АБСЭ (Расея, ЗША, Францыя).

Была дасягнутая дамоўленасьць аб неабходнасьці захаваньня перамір'я. У выніковай сумеснай заяве будзе сказана пра спыненьне агню ў тым выглядзе, у якім гэтая дамоўленасьць была дасягнута ў 1994 і 1995 гадах.

У чэрвені кіраўнікі Азэрбайджана й Армэніі ўзгодняць час і месца новай сустрэчы, на якой будуць працягваць абмеркаваньне пытаньняў ўрэгуляваньня сытуацыі ў Нагорным Карабаху.

Нагадаем, перамір'е ў зоне канфлікту ў Карабаху было парушана ў ноч на 2 красавіка гэтага года, у выніку чаго загінулі дзясяткі чалавек.

дг

tags: каўказ
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт