У КНДР пачаўся кангрэс кіроўнай партыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.05.2016 15:11
Гэта першая такая падзея за апошнія 40 гадоў.
Photo:PAP/EPA/FRANCK ROBICHON
У Паўночнай Карэі пачаўся кангрэс Партыі працы Карэі – кіроўнай і манапольнай партыі ў гэтай краіне. Гэта першая такая падзея за апошнія амаль 40 гадоў.
У апошні раз кангрэс Партыі працы Карэі быў праведзены ў 1980 годзе. Паводле экспэртаў, кангрэс кіроўнай партыі павінен умацаваць культ Кім Чэн Ына ў грамадзтве, а таксама прычыніцца да кансалідацыі ўлады ў краіне.
Некаторыя адмыслоўцы асьцерагаюцца, што рэжым Кім Чэн Ына захоча адзначыць адкрыцьцё кангрэса нейкім „посьпехам”, напрыклад, ядзернымі або ракетнымі выпрабаваньнямі.
аз