Logo Polskiego Radia
Print

У Малдове пройдуць сумесныя з ЗША ваенныя вучэньні

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 03.05.2016 11:38
Прарасейская апазыцыя Малдовы заяўляе, што будзе праводзіць акцыі пратэсту супраць вучэньняў.
flickr.com/The U.S. Army

У Малдове пройдуць сумесныя з ЗША ваенныя вучэньні
Каля 200 салдат ЗША прыбылі ў Малдову 2 траўня для правядзеньня ваенных вучэньняў, якія будуць доўжыцца больш за два тыдні.
Як перадае радыё "Свабода" Міністэрства абароны Малдовы заявіла, што ваенныя ЗША прыбылі з Румыніі на бронемашынах.
У вучэньнях прымуць удзел каля 165 малдаўскіх вайскоўцаў.
Амбасада ЗША ў Кішынёве заявіла, што вучэньні, якія працягнуцца з 3 па 20 траўня, будуць уключаць у сябе асноўныя апэрацыі па стварэньні фартыфікацыйных збудаваньняў, па аказаньні мэдыцынскай дапамогі й эвакуацыі.
Прарасейская апазыцыя Малдовы заяўляе, што будзе праводзіць акцыі пратэсту супраць вучэньняў.
Малдова далучылася да праграмы NATO "Партнэрства дзеля міру” у 1994 годзе. З 1992 года ў сэпаратысцкім рэгіёне Малдовы - Прыднястроўі - дыслякаваныя каля паўтары тысячы расейскіх вайскоўцаў. 380 зь іх маюць статус міжнародных міратворчых сіл, астатнія - вайскоўцы былой расейскай 14-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі.

Каля 200 салдат ЗША прыбылі ў Малдову 2 траўня для правядзеньня ваенных вучэньняў, якія будуць доўжыцца больш за два тыдні. Як перадае радыё "Свабода" Міністэрства абароны Малдовы заявіла, што ваенныя ЗША прыбылі з Румыніі на бронемашынах.

У вучэньнях прымуць удзел каля 165 малдаўскіх вайскоўцаў.Амбасада ЗША ў Кішынёве заявіла, што вучэньні, якія працягнуцца з 3 па 20 траўня, будуць уключаць у сябе асноўныя апэрацыі па стварэньні фартыфікацыйных збудаваньняў, па аказаньні мэдыцынскай дапамогі й эвакуацыі.

Прарасейская апазыцыя Малдовы заяўляе, што будзе праводзіць акцыі пратэсту супраць вучэньняў.

Малдова далучылася да праграмы NATO "Партнэрства дзеля міру” у 1994 годзе. З 1992 года ў сэпаратысцкім рэгіёне Малдовы - Прыднястроўі - дыслякаваныя каля паўтары тысячы расейскіх вайскоўцаў. 380 зь іх маюць статус міжнародных міратворчых сіл, астатнія - вайскоўцы былой расейскай 14-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт