Данбас: Расейскія вайскоўцы сыходзяць са службы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.04.2016 16:01
Пра гэта паведамляе прэс-служба Галоўнага ўпраўленьня разьведкі Мінабароны Ўкраіны.
Foto: Day Donaldson/flickr.com/Commercial use allowed
19 расейскіх вайскоўцаў на Данбасе выказалі недавер камандзіру й падалі рапарты аб звальненьні. Пра гэта паведамляе прэс-служба Галоўнага ўпраўленьня разьведкі Мінабароны Ўкраіны.
Паведамляецца, што ўлічваючы небясьпеку ўдзелу ў актыўных баявых дзеяньнях і паступовае разуменьне непазьбежнасьці пакараньня за зьдзяйсьненьне ваенных злачынстваў на часова акупаваных тэрыторыях усходу Ўкраіны, адзначаюцца факты масавага звальненьня вайскоўцаў у частках і злучэньнях Узброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі.
inforesist.org/аз