Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанія: Былы дырэктар МВФ меў нелегальныя фірмы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.04.2016 17:18
Дзьве фірмы палітыка знаходзяцца ў гэтак званым сьпісе «Panama Papers».
pixabay.com/Public Domain CC0

Былы дырэктар МВФ, былы віцэ-прэм’ер і міністар гаспадаркі Гішпаніі Радрыга Рато меў нелегальныя фірмы ў афшорных зонах. У падатковых раях ён утойваў грошы ад падатковай інспэкцыі. Дзьве фірмы палітыка знаходзяцца ў гэтак званым сьпісе «Panama Papers».

Радрыго Рато быў чальцом ураду прэм’ера Хасэ Аснара. Перад тым, як пачаць кіраваць міністэрствам гаспадаркі ён заклікаў змагацца з карупцыяй, плаціць падаткі й паводзіць сябе этычна. Ужо тады палітык меў сваю фірму на Панаме.

Другую ён адчыніў у 2005 годзе, калі ўзначаліў Міжнародны валютны фонд. У абедзьвюх фірмах было разьмешчана больш за 3,5 млн эўра. Грошы былі невядомага паходжаньня.

Год таму супраць Радрыга Рато распачалі сьледзтва. Яго абвінавацілі ў карупцыі й падатковых злачынствах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт