Прэмʼер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк падаў у адстаўку
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.04.2016 16:51
Яцанюк вырашыў сысьці ў адстаўку, таму што "Блёк Пятра Парашэнкі" прапанаваў Гройсмана на кіраўніка ўрада.
A.Jaceniukwww.flickr.com/U.S. Embassy Kyiv Ukraine
Я прыняў рашэньне, каб падаць у адстаўку з пасады прэмʼер-міністра Ўкраіны, – заявіў Арсеній Яцанюк у тэлевізійнай праграме «10 хвілін з прэмʼер-міністрам».
Арсеній Яцанюк узначальваў урада з 27 лютага 2014 года. Ён растлумачыў, што вырашыў сысьці ў адстаўку, таму што парлямэнцкая фракцыя "Блёк Пятра Парашэнкі" вылучыў кандыдатуру Ўладзіміра Гройсмана на кіраўніка ўрада.
Адыходзячы кіраўнік урада падкрэсьліў, што яго партыя "Народны фронт" застаецца ў кааліцыі з прэзыдэнцкім блёкам. Паводле яго ацэнак, палітычны крызыс, вынікам якога ён пакідае Савет міністраў, быў выкліканы штучна.
Зь лютага ва Ўкраіне працягваецца палітычны крызыс. У агні крытыкі апынуўся ўрад Яцанюка. Урад абвінавачваюць, што ён павольна ажыцьцяўляе рэформы й нерашуча праводзіць барацьбу з карупцыяй.
яс