Logo Polskiego Radia
Print

Шматразовая ракета ўпершыню прызямлілася на плывучую плятформу

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.04.2016 18:11
Выкарыстаньне шматразовых ракетаў і акіянскіх плятформаў радыкальна скароціць кошт дастаўкі грузу на арбіту.
Прызямленьне ракеты Falcon 9. Кадр з трансьляцыі news.discovery.com. Прызямленьне ракеты Falcon 9. Кадр з трансьляцыі news.discovery.com. news.discovery.com

Ракета шматразовага выкарыстаньня прыватнай фірмы SpaceX пасьпяхова вярнулася на зямлю. Упершыню ў гісторыі ракета даставіла на Міжнародную касьмічную станцыю карысны груз і прызямлілася на плывучую плятформу.

Карысным грузам стаў адсек для касманаўтаў, выкананы са спэцыяльнай шматслойнай тканіны. Касманаўты будуць тэставаць яго на арбіце на працягу двух гадоў.

Вялікім посьпехам зьяўляецца прызямленьне ракеты Falcon 9. Пасьля старту з мысу Канавэрал у амэрыканскай Фларыдзе ракета вывела на арбіту карысны груз і пасьпяхова прызямлілася на плятформу ў Атлянтычным акіяне. Такі спосаб вяртаньня апарату з арбіты радыкальна зьменшыць кошты касьмічнага транспарту.

IAR/ ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт