Ірляндцы вышлі на вуліцы, патрабуючы адстаўкі прэм’ера
Настолькі вялікай дэманстрацыі ў Рэйк'явіку не было з 2008 году, калі ў выніку сусьветнага фінансавага крызысу абанкруціліся тры галоўныя банкі Ісьляндыі, а на мяжы банкруцтва аказалася цэлая краіна.
У панядзелак вечарам злосьць ірляндцаў была накіраваная супраць прэм’ер-міністра, які кар’еру зрабіў менавіта падчас хвалі пратэстаў супраць банкіраў. Аказалася, што Сігмундур Давід Гунлаўгсан замешаны ў скандал «Panama Papers».
З апублікаваных дакумэнтаў вынікае, што прэм’ер Гунлаўгсан у 2007 годзе купіў разам з жонкаю ў афшорнай зоне на Брытанскіх Віргінскіх астравах фірму, якая мела ўтойваць мільённыя інвэстыцыі.
Кіраўнік ісьляндзкага ўраду ня хоча падаваць у адстаўку. Ён сказаў агенцтву Reutera, што ня бачыць для гэтага прычын. Прэм’ер запэўніў, што «дабро ісьляндзкага народу зьяўляецца для яго самым важным, нават калі гэта адбываецца коштам яго сям’і».
Акрамя зьвестак журналістаў пакуль няма ніякіх доказаў, што Сігмундур Давід Гунлаўгсан праводзіў падатковыя махінацыі. Усё ж яго праціўнікі патрабуюць тэрміновай адстаўкі палітыка.

ав