Logo Polskiego Radia
Print

Караджыч вінаваты ў злачынствах супраць чалавецтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.03.2016 16:10
Трыбунал у Гаазе абвясьціў прысуд Радавану Караджычу.
Радаван КараджычРадаван КараджычPhoto:PAP/EPA/ROBIN VAN LONKHUIJSEN / POOL

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі ў Гаазе абвясьціў прысуд былому лідару басьнійскіх сэрбаў Радавану Караджычу. Судзьдзі прынялі рашэньне, што ён вінаваты ў зьдзяйсьненьні злачынстваў супраць чалавецтва й прысудзілі яму 40 гадоў турмы.

Караджыч абвінавачваўся ў генацыдзе, злачынствах супраць чалавецтва, парушэньні законаў і звычаяў вядзеньня вайны, зацьверджаных Жэнэўскай канвэнцыяй.

У прыватнасьці, гаворка ідзе аб кіруючай ролі Караджыча ў аблозе Сараева й масавых забойствах мусульман у Срэбраніцы, дзе 21 год таму армія басьнійскіх сэрбаў за некалькі дзён забіла амаль восем тысячаў мужчын, уключаючы пажылых і дзяцей.

Абвінавачваньне прадставіла доказы па больш чым сотні інцыдэнтаў генацыду, забойстваў, сэксуальнага гвалту. Для Караджыча пракурор патрабаваў пажыцьцёвага зьняволеньня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт