У М'янме абралі першага за паўстагодзьдзе прэзыдэнта не з ваенных
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Dzmitry Hurnievic 
                        
                        15.03.2016 11:57
                    
                                 
                
                
                    Фактычнам кіраўніком краіны называюць Аун Сан Су Чжы, якой гэтую пасаду забараняе заняць канстытуцыя.
                
                
                    
                        
Тхін ЧжоPAP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                         Парлямэнт М'янмы абраў прэзыдэнтам краіны 70-гадовага Тхіна Чжо, якога лічаць блізкім паплечнікам лідэра апазыцыі й ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы.
Тхін Чжо стаў першым за апошняе паўстагодзьдзя прэзыдэнтам без ваеннага мінулага. Чакаецца, што фактычна праз яго кіраваць краінай будзе Аун Сан Су Чжы, якой гэтую пасаду забараняе заняць канстытуцыя.
Тхін Чжо кіруе дабрачынным фондам, які стварыла Аун Сан Су Чжы, і лічыцца адным зь яе галоўных паплечнікаў з 1990 х гадоў. Да гэтага ён працаваў у міністэрстве прамысловасьці.
Апазыцыйная партыя "Нацыянальная ліга за дэмакратыю" якую ўзначальвае Аун Сан Су Чжы, у лістападзе перамагла на парлямэнцкіх выбарах. Армія М'янмы і дзейны лідэр генэрал Тэйн Сэйны паабяцалі забясьпечыць мірную перадачу ўлады.
Пры гэтым, згодна з пераходнай канстытуцыяй, чвэрць месцаў у парлямэнце адведзеная прадстаўнікам узброеных сілаў. Такім чынам, яны захаваюць ўплыў на палітычныя рашэньні.
bbc.com/дг