Спонсары пакінулі Шарапаву
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
08.03.2016 17:24
Nike, вытворца спартыўнага абсталяваньня й галоўны спонсар Марыі Шарапавай, спыніў супрацу з тэнісісткай.
PAP/EPA/MIKE NELSON
Падобны крок зрабіла Porsche. Спонсарскай дамовы з расейкай не падпіша TAG Heuer, швайцарскі вытворца гадзіньнікаў. У панядзелак вечарам Марыя Шарапава прызналася, што яе тэсты на допінг выйшлі пазытыўнымі.
Тэнісістка прызналася ва ўжываньні мэльдонія, які зьяўляецца забароненым прэпаратам са студзеня гэтага года. З 12 сакавіка спартоўка будзе адхіленая ад спаборніцтваў. Прызнаньне тэнісістка зрабіла ў Лос-Анджэлесе, падчас экстраннай прэс-канфэрэнцыі.
Расейка прызналася, што ня ведала пра ўключэньне прэпарата ў сьпіс забароненых рэчываў з 1 студзеня гэтага года. Паводле яе слоў, яна проста не прачытала ліст ад ВАДА, у якім зьмяшчалася папярэджаньне.
На працягу дзесяці апошніх гадоў, пакуль прэпарат быў легальным, Шарапава ўжывала яго для аднаўленьня пасьля трэніровак.
2 сакавіка Шарапавай было прад'яўленае абвінавачваньне ў парушэньні антыдопінгавага заканадаўства. Адвакат Шарапавай упэўнены, што яму ўдасца дамагчыся максымальна мяккага пакараньня для спартоўкі.
gazeta.ru/ав