Беларусы на віленскіх Казюках
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.03.2016 14:08
Вырабы зь беларускай сымболікай прапануе «KRYVIJA» —Таварыства беларусаў Летувы.
svaboda.org
Традыцыйнае сьвята Казюкі ў Вільні сабрала музыкаў і рамесьнікаў, хлебапёкаў і рыбакоў, старых і маладых. Вырабы і прысмакі — з усіх рэгіёнаў Летувы, а таксама з Латвіі, Польшчы, Беларусі, Украіны.
Вырабы зь беларускай сымболікай прапануе «KRYVIJA» —Таварыства беларусаў Летувы. Мясцовае тэлебачаньне распавядала пра беларускіх пекараў і смачныя булкі. Аднак сёлета беларускіх павільёнаў на Казюкасе зусім небагата. А вось беларускіх турыстаў — процьма.
Казюкі — традыцыйны вясновы кірмаш, які праходзіць у Вільні з пачатку ХVII стагодзьдзя. Кірмаш ладзіцца ў памяць сьвятога Казіміра, літоўскага княжыча і польскага каралевіча, унука Ягайлы. Сьвяты Казімір лічыцца заступнікам Літвы.
svaboda.org/нг