Logo Polskiego Radia
Print

Туск заклікаў эмігрантаў ня ехаць у Эўропу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.03.2016 18:05
«Ня верце ашуканцам, не рызыкуйце сваім жыцьцём».
Дональд Туск (зьлева) і Алексіс Цыпрас (справа)Дональд Туск (зьлева) і Алексіс Цыпрас (справа)PAP/EPA/ALEXANDROS VLACHOS

Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск пасьля сустрэчы з прэмʼер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам зьвярнуўся да нелегальных імігрантаў з заклікам: «Ня верце ашуканцам, не рызыкуйце сваім жыцьцём».

Дональд Туск сказаў, што прыярытэтам Эўразьвязу зьяўляецца абмежаваньне колькасьці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць у Грэцыю з Турцыі. «Грэкі плацяць вельмі высокую цану за праблему, якую стварылі не яны», – зьвярнуў увагу Туск.

У сваю чаргу прэмʼер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас заявіў, што яго краіна не прыме нікога, акрамя асоб, якія накіраваныя ў Грэцыю на пастаяннае пражываньне.
Толькі цягам 2 сакавіка на грэцкія выспы з Турцыі прыбылі пяць тысяч мігрантаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт