Паслы ЭЗ: Неабходна знайсьці забойцаў Нямцова
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
28.02.2016 13:08
Паслы краін ЭЗ і Нарвэгіі заклікаюць прыцягнуць да адказнасьці арганізатараў забойства Нямцова
Амбасадар Швэцыі ў РФ Джон Пэтэр Эрыксан.PAP/EPA/YURI KOCHETKOV
Паслы краін ЭЗ і Нарвэгіі заклікаюць прыцягнуць да адказнасьці арганізатараў забойства Нямцова
Паслы краін ЭЗ і Нарвэгіі ў Маскве на месцы гібелі апазыцыянэра Барыса Нямцова заклікалі знайсьці арганізатараў ягонага забойства.
«Мы, паслы 28 краін ЭЗ і Нарвэгіі, сёньня прыйшлі сюды, каб ушанаваць памяць Барыса Нямцова, і такім чынам зьвярнуць увагу на важнасьць таго, каб тыя, хто арганізавалі й выканалі гэта злачынства, былі прыцягнуты да адказнасьці», – сказаў кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Маскве Вігаўдас Ушацкас на цырымоніі ўскладаньня кветак да месца гібелі Б. Нямцова.
Апазыцыйны палітык, былы першы віцэ-прэмʼер Барыс Нямцоў быў забіты ў ноч з 27 на 28 лютага 2015 года на Вялікім Маскварэцкім мосьце ў Маскве.

Інтэрфакс/ав