Logo Polskiego Radia
Print

Рашучая перамога Гілары Клінтан на шляху да Белага дому

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.02.2016 10:34
Былая дзяржсакратар перамагла свайго суперніка, сэнатара штату Вермант Бэрні Сандэрса.
PAP/EPA/ERIK S. LESSER

Рашучая перамога Гілары Клінтан на шляху да Белага дому
Былая дзяржсакратар перамагла свайго суперніка, сэнатара штату Вермант Бэрні Сандэрса. Перамога ў прэзыдэнцкіх папярэдніх выбарах партыя Дэмакратаў у Паўднёвай Караліне запэўніла ёй масавую падтрымку афраамэрыканцаў. Яны складаюць больш за палову электарату дэмакратаў у гэтым штаце.
Гілары Клінтан здабыла больш за 73% галасоў, а Сандэрс, незалежны сэнатар, які прадстаўляецца сацыялістам, 26%.
Апытаньні exit polls паказваюць, што больш за 4 з 5 чарнаскурых выбарцаў галасавала менавіта на Клінтан. Гэта нават лепшы вынік, чым дасягнуў сярод афраамэрыканцаў прэзыдэнт Барак Абама 8 гадоў таму.
У сваёй пераможнай прамове Гілары Клінтан сказала: «Нам трэба рабіць, каб Амэрыка была зноў аб’яднаная. Замест таго, каб будаваць мур, трэба нішчыць бар’еры». Яна падкрэсьліла, што Амэрыка – гэта не краіна адной праблемы. Клінтан казала пра неабходнасьць паляпшэньня жыцьця сярэдняга клясу пры дапамозе стварэньня лепшых і лепш платных месцаў працы, жыцьця меншасьцяў, жанчын і моладзі, грунтуючыся на распачатых Баракам Абамам рэформах.

Перамога ў прэзыдэнцкіх папярэдніх выбарах партыя Дэмакратаў у Паўднёвай Караліне запэўніла ёй масавую падтрымку афраамэрыканцаў. Яны складаюць больш за палову электарату дэмакратаў у гэтым штаце.

Гілары Клінтан здабыла больш за 73% галасоў, а Сандэрс, незалежны сэнатар, які прадстаўляецца сацыялістам, 26%.Апытаньні exit polls паказваюць, што больш за 4 з 5 чарнаскурых выбарцаў галасавала менавіта на Клінтан. Гэта нават лепшы вынік, чым дасягнуў сярод афраамэрыканцаў прэзыдэнт Барак Абама 8 гадоў таму.

У сваёй пераможнай прамове Гілары Клінтан сказала: «Нам трэба рабіць, каб Амэрыка была зноў аб’яднаная. Замест таго, каб будаваць мур, трэба нішчыць бар’еры». Яна падкрэсьліла, што Амэрыка – гэта не краіна адной праблемы. Клінтан казала пра неабходнасьць паляпшэньня жыцьця сярэдняга клясу пры дапамозе стварэньня лепшых і лепш платных месцаў працы, жыцьця меншасьцяў, жанчын і моладзі, грунтуючыся на распачатых Баракам Абамам рэформах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт