Logo Polskiego Radia
Print

У М'янме сабраўся першы за 50 гадоў дэмакратычна абраны парлямэнт

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 01.02.2016 11:07
У бліжэйшы час дэпутатам трэба будзе абраць новага прэзыдэнта й сфармаваць урад.
Аун Сан Су ЧжыАун Сан Су Чжыflickr.com/Utenriksdepartementet UD

1 лютага распачалася першая сэсія Асамблеі саюза М’янмы. У пасаду ўступілі больш за 400 дэпутатаў, якім у бліжэйшы час трэба будзе абраць новага прэзыдэнта й сфармаваць урад.
Упершыню ў гісторыі краіны большасьць у новым парлямэнце складаюць прадстаўнікі Нацыянальнай лігі на карысьць дэмакратыі, якая больш за 25 гадоў знаходзілася ў апазыцыі.
Аун Сан Су Чжы - лідар кіроўнай палітычнай сілы, якая атрымала перамогу на першых за паўстагодзьдзя свабодных выбарах у М'янме - галоўная дзеючая асоба на сэсіі парлямэнта новага скліканьня. Аднак сама яна ня зможа заняць пасаду прэзыдэнта, бо паводле дзеючай канстытуцыі прэзыдэнт не павінен мець сваякоў за мяжой. У двух яе сыноў брытанскія пашпарты.
Улада ў М'янме (былой Бірме) да 2010 года знаходзілася ў руках узброеных сілаў. Першыя крокі да дэмакратыі рэспубліка зрабіла пяць гадоў таму, аднак першыя парлямэнцкія выбары прывялі да ўлады блізкую да ваенных Саюзную партыю салідарнасці і развіцця. Апазыцыя тады ў выбарах не ўдзельнічала. Летась адбыліся чарговыя выбары, у якіх Нацыянальная ліга на карысьць дэмакратыі здабыла 80% месцаў у парлямэнце.

дг

tags: М'янма
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт