У Ганконгу пабіты рэкорд мінусавай тэмпэратуры
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.01.2016 10:44
Для жыхароў Ганконгу гэта амаль стыхійнае бедзтва.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
У нядзелю там тэмпэратура паветра ўпала да 3 градусаў на плюсе. У нас такая тэмпэратура выклікае ўсьмешку, а для жыхароў Ганконгу гэта рэкорд холаду.
Шмат асоб пацярпела ў выніку ахаладжэньня арганізму. Жыхары Ганконгу не прызвычаеныя да такой тэмпэратуры, найніжэйшай за апошнія 60 гадоў.
У гарах тэмпэратура сягнула нават нуля. Па прычыне несустраканых тут халадоў прынятае рашэньне прыпыніць заняткі ў пачатковых школах і садках. У большасьці будынкаў няма абаграваньня. Цяпло могуць даць толькі электрычныя абагравальнікі й кліматызацыя.
Улады заклікаюць не хадзіць у горы. На выходных ад ахаладжэньня арганізму ў шпіталі трапіла больш за 60 чалавек.
ав