Logo Polskiego Radia
Print

У выніку сьнежнай буры ў ЗША загінулі 19 чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.01.2016 10:22
Нацыянальная мэтэаслужба ЗША паведамляе, што бура можа ўвайсьці ў дзясятку самых небясьпечных.
www.pixabay.com

Колькасьць жыхароў, якія загінулі ад наступстваў сьнежнай буры на ўсходзе ЗША, узрасла да 19 чалавек.

Большая частка сьмерцяў зьвязаная з ДТЗ ва ўмовах галалёду й дрэннай бачнасьці. Пры гэтым некалькі чалавек загінулі пры расчыстцы сьнегу.
Раней стала вядома, што сьнежная бура ў ЗША прывяла да гібелі 11 чалавек й адмены тысячы авіярэйсаў.

У многіх штатах спынены рух на аўтадарогах, чыгуначнае й авіяцыйнае спалучэньне, а таксама зачыненыя ўсе дзяржаўныя ўстановы. У Вашынгтоне цалкам зачыненае мэтро. У Нью-Ёрку з-за буры забаронены аўтамабільны рух, дарогі прадастаўлены аўтамабілям экстраных службаў.

Нагадаем, шторм атрымаў назву «Джонас». Нацыянальная мэтэаралягічная служба ЗША паведамляе, што бура можа ўвайсьці ў дзясятку самых небясьпечных. Патэнцыйна яна можа закрануць 50 млн чалавек. Сьнегапад працягнецца ў нядзелю. Паводле дадзеных мэтэаролягаў, страты могуць перавысіць 1 млрд даляраў.

associated press/корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт