Грузія мае новы ўрад
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.12.2015 15:00
Яго ачоліў былы міністр замежных спраў краіны.
Photo: pixabay.com
Былы міністр замежных спраў Грузіі Гіоргій Квірыкашвілі абраны на пасаду новага прэм'ер-міністра краіны.
Ноччу з аўторка на сераду быў зацьверджаны таксама склад новага ўраду Грузіі.
Дарэчы, Гіоргій Квірыкашвілі, які да верасьня кіраваў грузінскім МЗС, зьяўляецца ўжо трэцім кіраўніком ураду „Грузінскай мары” – партыі, якая прыйшла да ўлады ў краіне ў 2012 годзе.
Яго папярэднікамі былі Іраклій Гарыбашвілі й Бідзіна Іванішвілі.
Гіоргій Квірыкашвілі на працягу многіх гадоў працаваў у фінансавым і банкаўскім сэктарах. У 1999-2004 гадах быў дэпутатам ад імя „Новых правых сілаў”. Пасьля Рэвалюцыі ружаў, якая прывяла да адстаўкі прэзыдэнта Эдуарда Шэварнадзэ, Квірыкашвілі вярнуўся ў бізнэс.
Палітыкай ён заняўся паўторна ў 2012 годзе, калі ён быў абраны міністрам эканомікі.
аз