Logo Polskiego Radia
Print

Кіеўскія камунальшчыкі набылі 30 трактароў МТЗ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.12.2015 08:41
У Кіеве ў першы сьнег выпрабуюць 30 беларускіх трактароў, купленых для камунальных службаў.
Трактар «Беларус-320 МК»Трактар «Беларус-320 МК»commons.wikimedia.org/Hanna Zelenko

Ва ўкраінскай сталіцы ў першы сьнег выпрабуюць 30 новых трактароў, якія гарадзкія ўлады набылі для ачысткі тратуараў і двароў у асеньне-зімовы пэрыяд. «Гэта беларускія колавыя трактары, але яны надзейныя й зручныя. Акрамя таго, мы яшчэ зьвяртаем увагу на асаблівасьці далейшай эксплюатацыі. Многія дэталі з часам псуюцца, таму мы павінны быць упэўненыя, што хутка й па прымальных цэнах зможам набыць запчасткі, і тэхніка ня будзе прастойваць бяз справы», – растлумачылі ў прэс-службе мэрыі рашэньне закупіць беларускія трактары. Як паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко, гэтыя трактары пойдуць у раёны. Такое рашэньне прынятае для таго, «каб прыбіраліся ня толькі цэнтральныя магістралі, а таксама двары ў кожным раёне».

радыё рацыя/вс

фота мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт