З 1 студзеня паміж Украінай і ЭЗ пачынае дзейнічаць зона свабоднага гандлю
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.12.2015 18:22
Дэпутаты патрабуюць ва ўрада Ўкраіны справаздачы аб плюсах і мінусах пагадненьня.
pixabay.com
Частка дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны патрабуе ва ўрада дзяржавы стварыць справаздачу аб плюсах і мінусах увядзеньня зоны свабоднага гандлю з Эўрапейскім Зьвязам з 1 студзеня 2016 года. Масква ў адказ на такі крок Кіева заявіла аб адмене зоны свабоднага гандлю з Украінай і ўвяла эмбарга на ўкраінскія харчовыя тавары. У вялікай часткі ўкраінскіх бізнэсоўцаў гэта выклікала непакой.
«Бізнэс знаходзіцца ў шокавым стане, бо прадпрымальнікі ня ведаюць, чаго чакаць з 1 студзеня наступнага года, калі пачынае дзейнічаць пагадненьне. Мы не гатовыя ў поўнай меры да працы зоны свабоднага гандлю з ЭЗ. Таму нам неабходна пачуць справаздачу ўрада па гэтым пытаньні», – адзначыла старшыня Камітэта па пытаньнях эўраінтэграцыі Вярхоўнай Рады Ірына Гярашчанка.
Урад у Кіеве лічыць, што з-за расейскага эмбарга ўкраінскі бізнэс страціць 600 млн даляраў. Намнога большымі будуць страты з-за таго, што Масква сарвала пагадненьне аб свабодным гандлі. Паводле спэцыялістаў, стварэньне зоны свабоднага гандлю з Эўразьвязам не кампэнсуе згаданыя страты, паведамляе з Кіева карэспандэнт Польскага радыё.
вс