Logo Polskiego Radia
Print

Ляўрэат Прэміі Сахарава распачаў галадоўку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.12.2015 13:29
31-гадовы саудыйскі блёгер і праваабаронца быў арыштаваны ў 2012 годзе.
Amnesty Finland/flick.com/ Commercial use allowed

Раіф Бадаві з аўторку вядзе галадоўку – паінфармавала ноччу з чацьвярга на пятніцу на Твітэры яго жонка Энсаф Хайдар, якая жыве зь дзецьмі ў Канадзе, дзе атрымала прытулак.

31-гадовы саудыйскі блёгер і праваабаронца быў арыштаваны ў 2012 годзе. Мужчыну абвінавацілі ў адступніцтве за стварэньне парталу «Свабодныя саўдыйскія лібэралы», які стаў месцам абмену думкамі на тэмы, зьвязаныя з рэлігіяй і палітыкай.

У траўні 2014 году яго прыгаварылі да 10 гадоў турмы, тысячы ўдараў пугай і штрафу больш за 260 тысяч даляраў.

У студзені Бадаві атрымаў сэрыю першых 50 удараў. Паводле лекараў, яго раны былі настолькі сур’ёзныя, што чарговую сэрыю Бадаві не перажыве. Яго справа выклікала пратэсты па ўсім сьвеце. У сваю чаргу саудыйскія ўлады выказалі «зьдзіўленьне й жах» па прычыне крытыкі й назвалі гэта ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы краіны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт