Вялікабрытанія нанесла першы авіяўдар па тэрарыстах
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.12.2015 09:06
У акцыі ўдзельнічалі два зьнішчальнікі-бамбавікі «Panavia Tornado».
Самалёт «Panavia Tornado» Каралеўскіх ВПС Вялікабрытаніі Carlos Menendez San Juan/flickr.com
Вялікабрытанія нанесла першы ўдар па пазыцыях тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». У акцыі ўдзельнічалі два зьнішчальнікі-бамбавікі «Panavia Tornado».
Увечары ў сераду, 2 сьнежня, парлямэнт Вялікабрытаніі санкцыянаваў удары авіяцыі па пазыцыях баевікоў.
Праз гадзіну пасьля галасаваньня два самалёты вылецелі з брытанскай ваеннай базы на Кіпры. Самалёты скінулі шэсьць бомбаў і вярнуліся на базу.
Паводле папярэдніх дадзеных, у апэрацыі супраць тэрарыстаў будуць задзейнічаны восем самалётаў каралеўскіх ВПС.
вс