Logo Polskiego Radia
Print

Паўмільёна лямпачак на сьвяточнай ялінцы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.11.2015 09:37
Дэвід Рычардс намераны выкарыстаць папулярнасьць, каб сабраць грошы для арганізацыі SIDS and Kids.
www.guinnessworldrecords.com

Аўстралійскі бізнэсмэн пабіў рэкорд Гінэса па колькасьці лямпачак на сьвяточнай ялінцы. На навагодняе дрэва яму ўдалося павесіць звыш паўмільёна лямпачак. Ялінка, за падключэньнем якой у Канбэры назірала некалькі сотняў чалавек, робіць уражаньне: на дваццацімэтровым дрэве вялізная колькасьць разнаколерных лямпачак і сьветлавых дыёдаў, на верхавіне гарыць вялікая зорка. Прадстаўніца Кнігі рэкордаў Гінэса афіцыйна пацьвердзіла, што ўдалося пабіць рэкорд колькасьці лямпачак: 518 838.

Бізнэсмэн Дэвід Рычардс сказаў пасьля ўстанаўленьня рэкорду, што ён намераны выкарыстаць папулярнасьць, каб сабраць грошы для арганізацыі SIDS and Kids, якая змагаецца з сындромам раптоўнай сьмерці немаўлят.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт