Logo Polskiego Radia
Print

Туск і Юнкер не змаглі своечасова вярнуцца ў Брусэль

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.11.2015 14:04
Старшыня Эўрапейскай Рады й старшыня Эўрапейскай камісіі былі вымушаны застацца ў Турцыі на адзін дзень даўжэй.
Donald Tusk i Jean-Claude Juncker  Donald Tusk i Jean-Claude Juncker Foto: PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Жан Клёд Юнкер ужо вярнуўся ў Брусэль, Дональд Туск чакаў адмысловага самалёта.

Абодва палітыкі меліся ўчора вярнуцца з саміту G-20 з турэцкай Анталіі. Аднак зьявіліся праблемы з самалётам, якім яны прыляцелі. Транспарт кіраўніка Эўрапейскай Рады забясьпечваюць Бэльгійскія паветраныя сілы й сёньня яны вырашылі адправіць у Турцыю іншы самалёт.

Самалёт на якім прыляцелі абодва палітыкі разам з супрацоўнікамі чакаў у аэрапорце ў Анталіі й пасьля саміту павінен быў забраць абедзьве дэлегацыі ў Брусэль. „За гэты час штосьці адбылося з самалётам”, - сказаў Польскаму радыё эўрапейскі чыноўнік, аднак не захацеў расказваць падрабязнасьці.

Жан Клёд Юнкер вярнуўся ў Брусэль чартэрам. Дональд Туск чакаў адмысловага самалёта.

Справу дасьледуюць турэцкія спэцслужбы, аднак ніякую інфармацыю не даюць. Карэспандэнт агенцтва Reuters, які знаходзіцца ў аэрапорце, паведаміў, што іншыя самалёты адпраўляліся паводле раскладу.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт