Кітай адракаецца ад палітыкі аднаго дзіцяці
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.10.2015 15:44
                    
                                 
                
                
                    Улады ў Пэкіне зразумелі, што яна спрыяе старэньню грамадзтва.
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          Кітай адмаўляецца ад палітыкі аднаго дзіцяці на карысьць палітыкі дваіх дзяцей.  Нагадваем, улады ў Пэкіне кантралявалі колькасьць дзяцей у кітайскіх сем’ях.
Большая колькасьць нашчадкаў была зьвязаная з адміністрацыйнымі цяжкасьцямі й дадатковымі зборамі для бацькоў.  
Камуністычная партыя Кітая падчас чатырохдзённага зьезду вырашыла памяняць сямейную палітыку. Цяпер сужонства можа завесьці дваіх дзяцей безь якіх-небудзь адміністрацыйных перашкод.
Правілы па абмежаваньні росту насельніцтва Кітая былі ўведзеныя ў 1977 годзе. Паводле ўладаў, дзякуючы ім, нарадзілася на каля 400 мільёнаў кітайскіх дзяцей менш.
Аднак цяпер улады ў Пэкіне зразумелі, што палітыка аднаго дзіцяці спрыяе старэньню грамадзтва.
аз