Logo Polskiego Radia
Print

Група цыганоў зьдзейсьніла пагром на ўсходзе Францыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.10.2015 09:31
У горадзе Муаран яны разграмілі крамы, зьдзейсьнілі напад на мэрыю.

У горадзе Муаран яны падпалілі шыны, разграмілі крамы, зьдзейсьнілі напад на мэрыю, паведамляе радыёстанцыя Europe1.

"Сотні людзей, узброеныя кавалкамі арматуры, захапілі вакзал. Імі быў разгромлены рэстаран, нанесена шкоду гарадзкой уласнасьці. Цыганы падпалілі аўтамабілі на чыгуначных шляхах", – сказаў мэр Жэрар Сімоне.

На месца беспарадкаў былі сьцягнутыя падразьдзяленьні жандараў на матацыклах і каля 80 вайскоўцаў.

Пратэстоўцы запатрабавалі вызваленьня з турмы двух затрыманых, каб тыя трапілі на пахаваньне сваяка. У турме Этон, дзе яны ўтрымліваюцца, адначасова з падзеямі ў горадзе Муаран, пачаўся бунт. Зьняволеныя адмовіліся вярнуцца ў свае камэры пасьля прагулкі, узбудзілі пажар і забарыкадавалі некалькі дзьвярэй.

Пэрсанал турмы апынуўся адрэзаным ад выхаду і замкнуўся ў некалькіх памяшканьнях. Да будынка прыбыло спэцыяльнае падразьдзяленьне, якое спэцыялізуецца па падаўленьні турэмных бунтаў.

Адміністрацыя папраўчай установы заявіла, што сытуацыя ўзятая пад кантроль. У Муаране ўдалося патушыць пажары, наладзіць працу чыгункі.

Муаран знаходзіцца ў 20 кілямэтрах на паўночны захад ад Гренобля.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт