Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя зьбіла беспілётнік

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.10.2015 14:53
Мясцовая авіяцыя паінфармавала пра зьбіцьцё лятаючага аб’екту, які пранікнуў углыб турэцкай паветранай прасторы.
PAP/EPA/JULIEN WARNAND

Спрэчная інфармацыя з Турцыі. Мясцовая авіяцыя паінфармавала пра зьбіцьцё лятаючага аб’екту, які пранікнуў тры кілямэтры ўглыб турэцкай паветранай прасторы. Не ўдакладняецца, ці гаворка пра машыну з экіпажам ці беспілётнік.

У першых паведамленьнях гаварылася пра самалёт, які перад зьбіцьцём атрымаў тры папярэджаньні. Потым турэцкае агенцтва NTV паведаміла, што гаворка ішла пра беспілётнік.

Інцыдэнт адбыўся блізу мяжы з Сырыяй. Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні, зьбіцьцё адбылося «згодна з прынцыпамі прадпрыняцьця крокаў пры выкарыстаньні сілы, а турэцкая армія надалей будзе іх прымяняць».

Прэс-службы расейскага міністэрства абароны імгненна адрэагавалі й паінфармавалі, што ўсе расейскія ваенныя самалёты, якія прымаюць удзел у апэрацыях у Сырыі, бясьпечна вярнуліся ў базу, а ўсе беспілётнікі працуюць, згодна з ранейшымі плянамі. Нягледзячы на гэтыя словы, амэрыканцы паведамляюць, што Турцыя зьбіла расейскі беспілётнік.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт