Нямеччына адзначае 25-ю гадавіну аб'яднаньня
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.10.2015 14:59
3 кастрычніка 1993 года Германская Дэмакратычная Рэспубліка далучылася да заходняй Нямеччыны.
Сёньня Нямеччына адзначае 25-ю гадавіну аб'яднаньня. 3 кастрычніка 1990 года Германская Дэмакратычная Рэспубліка далучылася да Фэдэратыўнай Рэспублікі Германія. Галоўныя ўрачыстасьці праходзяць сёньня ў Франкфурце-на-Майне.
З нагоды чарговай гадавіны прэзыдэнт Нямеччыны Ёахім Гаўк зьвярнуў увагу на тое, што працэс аб'яднаньня краіны праходзіў намнога цяжэй, чым здавалася ў 1990 годзе. Паводле нямецкага лідара, на ўсходзе краіны новая рэчаіснасьць прынесла поўныя крамы тавараў і хуткія аўтамабілі, але адначасова ліквідацыю дзяржаўных прадпрыемстваў, масавае беспрацоўе і ўнутраную міграцыю насельніцтва. Пры гэтым Гаўк падкрэсьліў, што ў выніку плюсаў аб'яднаньня нашмат больш чым мінусаў.
вс